Пошук

Падчас аўдыенцыі для чальцоў Amitié Judéo-Chrétienne Падчас аўдыенцыі для чальцоў Amitié Judéo-Chrétienne 

Пантыфік заклікаў працягваць шлях юдэйска-хрысціянскага дыялогу

Францішак запэўніў у падтрымцы ініцыятыў Юдэйска-хрысціянскага сяброўства (Amitié Judéo-Chrétienne). Чальцоў французскай асацыяцыі ён прыняў 12 снежня 2022 года ў Ватыкане. Нагодай стала 75-годдзе яе заснавання.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа падзякаваў сваім гасцям за дапамагу яўрэям і хрысціянам ва “ўзаемным пазнанні, разуменні, павазе і сяброўстве”, “ва ўсведамленні сябе як братоў, дзяцей аднаго Айца”.

“Але праца не завершана, і я заклікаю вас працягваць гэты шлях дыялогу, братэрства і агульных ініцыятыў. Таму што гэта цудоўная праца, якая заключаецца ў стварэнні сувязей, далікатная, яе заўсёды трэба падхопліваць і кансалідаваць, асабліва ў нашы часы варожасці, калі расце стаўленне закрытасці і непрыняцця іншага, у тым ліку трывожная з’ява антысемітызму, асабліва ў Еўропе, а таксама насілле супраць хрысціян”, - адзначыў Пантыфік.

Ён запэўніў яўрэйскіх і хрысціянскіх паплечнікаў у малітве за эфектыўную рэалізацыю іх памкненняў.
 

12 снежня 2022, 11:48