Пошук

Пантыфік прыняў вядомага італьянскага коміка Раберта Беніньі

Францішак прыняў на аўдыенцыі Раберта Беніньі. Пра сустрэчу, якая прайшла 7 снежня 2022 года, перад агульнай аўдыенцыяй, паведаміла Зала Друку Святога Пасада.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

70-гадовы італьянскі акцёр і комік вядомы надзвычай экспрэсіўнай манерай захавання. Яго жэсты, гаворка і міміка часам лічацца стэрэатыпна італьянскімі. Вядомасць і папулярнасць яму прынеслі камедыйныя ролі ў пастаўленых ім фільмах.

Італьянец пачаў сваю акцёрскую кар'еру ў пачатку 1970-х гадоў, дэбютаваўшы ў тэатры і кіно дзякуючы супрацоўніцтву з Джузэпэ Берталучы. Сусветную вядомасць яму прынесла трагікамедыя пра Халакост Жыццё цудоўнае (La vita è bella) 1997 года. У знятым ім фільме Беніньі традыцыйна сыграў галоўную ролю – прастадушнага яўрэя-паўкроўкі Гвіда. Фільм атрымаў шэраг узнагарод і намінацый на Оскар у прэстыжных катэгорыях – сам акцёр атрымаў статуэтку за галоўную ролю. У тым жа годзе яго ўзнагародзілі французскай прэміяй Сезар.
 

09 снежня 2022, 08:27