Пошук

Папа падчас візіту ў Асці Папа падчас візіту ў Асці 

Пантыфік: наш час згаладалы па міры, падумаем пра Украіну

Перад малітвай Анёл Панскі, якая прайшла 20 лістапада 2022 года ў Асці, Францішак заклікаў памятаць у малітве пра краіны, якія пакутуюць ад вайны, у прыватнасці пра шматпакутную Украіну.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Наш час перажывае голад міру: давайце падумаем пра многія месцы ў свеце, ахопленыя вайной, асабліва пра змучаную Украіну. Давайце будзем прыкладаць намаганні і працягваць маліцца за мір!”, - сказаў Святы Айцец

“А цяпер папросім Каралеву Супакою, Маці Божую, якой прысвечаны гэты прыгожы касцёл. Даручаю Ёй вашыя сем’і, хворых і кожнага з вас з клопатамі і добрымі намерамі, якія вы носіце ў сваіх сэрцаў”, - сказаў Пантыфік, заклікаючы таксама памаліцца за ахвяр пажару ў Газе, дзе загінулі дзеці.
 

20 лістапада 2022, 13:41