Пошук

Папа падчас святой Імшы ў Асці Папа падчас святой Імшы ў Асці 

Францішак моладзі: змяняць свет, несучы Езуса іншым

Сёння патрэбны маладыя людзі, які не будуць нявольнікамі мабільных тэлефонаў, але будуць змяняць свет, - сказаў Папа перад малітвай Анёл Панскі, якую правёў 20 лістапада 2022 года ў Асці.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Францішак нагадаў, што з мінулага года ва ўрачыстасць Хрыста Валадара ў Касцёле адзначаецца Сусветны дзень моладзі на дыяцэзіяльным узроўні. Ён таксама заклікаў юнакоў і дзяўчат прыняць удзел у міжнародным моладзевым форуме ў Лісабоне, які пройдзе ў 2024 годзе на тэму: “Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла” (Лк 1, 39)”.

“Маці Божая зрабіла гэта, калі была маладой, і Яна кажа нам, што таямніца захавання маладосці заключаецца менавіта ў гэтых двух дзеясловах: “устань” і “ідзі”, - сказаў Папа, дадаючы, што гэта значыць не стаяць на месцы, не думаць толькі пра сябе, марнуючы жыццё ў пагоні за камфортам або апошняй модай, але “імкнуцца высока, адпраўляцца ў дарогу, пазбаўляцца сваіх страхаў, каб скіравацца да тых, хто мае патрэбу”.

Францішак заўважыў, што сёння нам патрэбна моладзь, свабодная ад нявольніцтва мабільных тэлефонаў, здольная, як Марыя, змяняць свет, несучы Езуса іншым, клапоцячыся пра іншых, будуючы з іншымі братэрскія супольнасці, рэалізуючы мары пра мір”.
 

20 лістапада 2022, 14:00