Пошук

Падчас ўрачыстасці Círio de Nazaré ў горадзе Пара Падчас ўрачыстасці Círio de Nazaré ў горадзе Пара 

Святы Айцец павіншаваў бразільцаў са святам у гонар Багародзіцы

Францішак скіраваў пасланне і апостальскае благаслаўленне бразільцам, якія ўдзельнічаюць ва ўрачыстасці Círio de Nazaré ў архідыяцэзіі Белем-ду-Пара.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Círio – гэта грандыёзнае праяўленне веры і адданасці Маці Божай з Назарэ. Урачыстасць, якой сёлета спаўняецца 230 гадоў, ЮНЕСКА прызнала аб'ектам сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

“Звяртаючы позірк да Апякункі архідыяцэзіі Белем-ду-Пара і Каралевы Амазоніі, Папа Францішак нагадвае ўсім, што “Марыя захоўвала ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім” (Лк 2, 19), і адначасова просіць, каб Яна, як Маці і Настаўніца, дапамагала нам захоўваць і разважаць пра ўсё, не баючыся выпрабаванняў, у радаснай упэўненасці, што Пан застаецца верным і ведае, як перамяніць крыж ва ўваскрасенне”, - гаворыцца ў тэксце за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна.

Святы Айцец выпрошвае ў Багародзіцы заступніцтва перад Сынам за бразільскі народ, “дапамагаючы кожнаму жыць паводле Евангелля”.

Círio de Nazaré адзначаецца штогод з 1793 года ў другую нядзелю кастрычніка і збірае разам у пілігрымках і працэсіях каля двух мільёнаў чалавек. Рэлігійнае свята засталося ў спадчыну ад партугальскіх каланізатараў – у Партугаліі яно адзначаецца 8 верасня ў мясцовасці Назарэ.
 

10 кастрычніка 2022, 09:43