Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святога Айца непакоіць палітычная палярызацыя ў Аргентыне

Папу непакоіць напружанасць ва ўнутранай палітыцы ў яго роднай Аргентыне. У гэтым ён прызнаўся ў лісце да арцыбіскупа Ла-Платы Віктара Мануэля Фернандэса, які цытуе 3 кастрычніка 2022 года La Nación.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“У Аргентыне трэба яшчэ шмат папрацаваць, каб усе мелі годныя ўмовы працы і каб не было людзей другога гатунку. Але нічога важнага або стабільнага немагчыма дасягнуць праз агрэсіўную палярызацыю”, - напісаў Францішак. Насілле і канфрантацыя ніколі не прыносяць карысці краіне і ў канчатковым выніку наносяць шкоду тым, хто найбольш пакутуе, папярэдзіў ён.

Папа прызнаў, што ў яго пакуль няма надзеі на хуткі візіт на Радзіму. Ён патлумачыў, што яму трэба наведаць шмат вялікіх краін, асабліва тых, якія ніколі не наведваў Пантыфік. “Але ў маім сэрцы заўсёды мая Аргентына”, - прызнаўся ён.
 

05 кастрычніка 2022, 11:40