Пошук

Падчас ватыканскай аўдыенцыі для рабіна Пінхаса Гольдшмідта Падчас ватыканскай аўдыенцыі для рабіна Пінхаса Гольдшмідта 

Папская аўдыенцыя для былога галоўнага рабіна Масквы

Папа прыняў на аўдыенцыі 24 кастрычніка 2022 года ў Ватыкане старшыню Еўрапейскай канферэнцыі рабінаў (CER) і былога галоўнага рабіна Масквы Пінхаса Гольдшмідта. Пра змест размовы не паведамляецца.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гольдшмідт прымае ўдзел у малітоўнай сустрэчы прадстаўнікоў сусветных рэлігій за мір, якую праводзіць у Рыме Супольнасць святога Эгідзія. Ён як старшыня аб’яднання, якое прадстаўляе каля тысячы рабінаў, выступіць на тэму “адказнасці рэлігіі ў крызісе глабалізацыі”.

У сакавіку, неўзабаве пасля пачатку расійскай узброенай агрэсіі супраць Украіны, Гольдшмідт выехаў з Расіі ў Ізраіль. Такім чынам, 59-гадовы рабін, ураджэнец Швейцарыі, падаў у адстаўку пасля амаль 30 гадоў кіравання рабінатам у расійскай сталіцы. Ён неаднаразова называў вайну Расіі супраць Украіны “катастрофай”.

Сустрэча, арганізаваная Супольнасцю святога Эгідзія, праходзіць на тэму Вокліч за мір. У ёй прымаюць удзел прадстаўнікі многіх хрысціянскіх Цэркваў, юдаізму і ісламу, а таксама палітыкі і гуманісты, у тым ліку прэзідэнты Італіі і Францыі.
 

25 кастрычніка 2022, 10:37