Пошук

Лагатып папскага падарожжа ў Казахстан Лагатып папскага падарожжа ў Казахстан  

Святы Айцец: візіт у Казахстан – пілігрымка дыялогу і міру

Францішак заклікаў падтрымаць малітвай яго Апостальскае падарожжа ў Казахстан, якое пройдзе 13-15 верасня 2022 года. Адмысловы заклік ён скіраваў падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Паслязаўтра я адпраўлюся ў трохдзённую паездку ў Казахстан, дзе прыму ўдзел у З’ездзе лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій. Гэта будзе магчымасць сустрэцца з многімі рэлігійнымі прадстаўнікамі і правесці братэрскі дыялог, натхнёны агульным імкненнем да міру, якога прагне ўся наша зямля. Ужо зараз я хацеў бы шчыра прывітаць удзельнікаў, а таксама ўлады, хрысціянскія супольнасці і ўсіх жыхароў гэтай агромністай краіны. Я ўдзячны вам за падрыхтоўку майго візіту і за ўсю зробленую ў сувязі з гэтым працу. Я прашу ўсіх суправаджаць малітвай гэту пілігрымку дыялогу і міру”, - сказаў Папа 11 верасня 2022 года, звяртаючыся да вернікаў, сабраных на плошчы святога Пятра.

11 верасня 2022, 13:17