Пошук

Падчас сустрэчы Францішка з арцыбіскупам Ёзічам Падчас сустрэчы Францішка з арцыбіскупам Ёзічам 

Святы Айцец сустрэўся з Апостальскім нунцыем у Беларусі

Зала Друку Святога Пасаду паведаміла аб сустрэчы Святога Айца Францішка з арцыбіскупам Антэ Ёзічам, Апостальскім нунцыем у Беларусі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Аб змесце размовы падчас аўдыенцыі, якая прайшла 1 верасня 2022 года раніцай у ватыканскім Апостальскім палацы, не паведамляецца.

Антэ Ёзіч з’яўляецца прадстаўніком папы Францішка ў Беларусі з 21 мая 2020 года. У Беларусь для выканання сваёй місіі іерарх, які паходзіць са Спліт-Макарскай архідыяцэзіі ў Харватыі, прыбыў 11 кастрычніка таго ж года.
 

01 верасня 2022, 12:25