Пошук

Нур-Султан Нур-Султан  

Пантыфік паедзе ў Казахстан: афіцыйная інфармацыя Святога Пасаду

Восенню Францішак плануе адправіцца ў Казахстан, - такую інфармацыю распаўсюдзіла 1 жніўня 2022 года Зала Друку Святога Пасаду.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Прымаючы запрашэнне грамадзянскіх і касцёльных улад, Папа Францішак здзейсніць абвешчанае Апостальскае падарожжа ў Казахстан з 13 па 15 верасня 2022 года, наведваючы горад Нур-Султан з нагоды VII З'езда Лідараў Сусветных і Традыцыйных Рэлігій”, - гаворыцца ў афіцыйнай заяве.

Раней аб рашэнні Папы прыняць удзел у мерапрыемстве заяўляла казахстанскае кіраўніцтва.

У 1998 годзе Казахстан, як першая краіна Цэнтральнай Азіі, падпісаў Пагадненне аб узаемных адносінах са Святым Пасадам, а ў 2001 годзе краіну наведаў Пантыфік – Ян Павел ІІ.
 

01 жніўня 2022, 12:19