Пошук

Папа Францішак Папа Францішак 

Каляндар папскіх цэлебрацый на канец чэрвеня і ліпень

Дзве складаныя замежныя пілігрымкі, 10-я Сусветная сустрэча сем’яў і традыцыйнае благаслаўленне паліяў для новапрызначаных мітрапалітаў, – Святы Пасад апублікаваў праграму папскіх мерапрыемстваў у першай палове лета.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Адкрываецца каляндар літургічных цэлебрацый у канцы чэрвеня і ў ліпені святой Імшой, якую Францішак узначаліць вянчаючы 10-ю Сусветную сустрэчу сем’яў, якая на гэты раз праходзіць адначасова ў дыяцэзіях па ўсім свеце і ў Рыме. Эўхарыстыя на плошчы святога Пятра пачнецца ў суботу 25 чэрвеня 2022 года ў 17.15. У ёй прымуць удзел сямейныя дэлегацыі з усяго свету.

Ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, 29 чэрвеня, Папа ўзначаліць Імшу ў ватыканскай базыліцы. Па традыцыі, ён благаславіць паліі новапрызначаным арцыбіскупам-мітрапалітам.

У ліпені, у сваю чаргу, папскія цэлебрацыі будуць звязаны з запланаванымі апостальскімі падарожжамі: 2-7 ліпеня – ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга і Паўднёвы Судан, 24-30 ліпеня – у Канаду.

Плануецца, што 5 чэрвеня, ва ўрачыстасць Пяцідзясятніцы, Святы Айцец узначаліць Імшу ў ватыканскай базыліцы.
 

04 чэрвеня 2022, 11:18