Пошук

Аўдыенцыя для супольнасці Папскага пабожнага румынскага калегіума Аўдыенцыя для супольнасці Папскага пабожнага румынскага калегіума 

Папа да святароў: будзьце багатымі Евангеллем

Пра гераічнае сведчанне католікаў у Румыніі ў часы камуністычнага пераследу, нагадаў Пантыфік супольнасці Папскага пабожнага румынскага калегіума, якую прыняў з нагоды 85-годдзя з дня заснавання.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Вера – гэта пытанне каранёў, асабліва калі гэтыя карані носяць на сябе стыгматы вытрываласці тых, хто захаваў Евангелле пасярод пекла. Карані ахоўваюць веру ад склерозу духоўнай свецкасці, які можа пашкодзіць і высушыць яе, - заўважыў Папа падчас аўдыенцыі, якая прайшла 19 мая 2022 года ў ватыканскім Апостальскім палацы.

Святы Айцец заклікаў сваіх гасцей памятаць пра сведчанне католікаў у Румыніі ў гады камуністычнага пераследу, падкрэсліваючы, што важна наследаваць “дынамізм вытокаў”, а не засяроджваецца выключна на вонкавымі: на абароне ўласнай групы, уласнай гісторыі і ўласных прывілеяў, што можа прывесці да згубы адчування “водару дару”.

Карані заўсёды павінны “актуалізавацца”, але не быць “стэрыльным паўтарэннем мінулага”. Гэта таямніца “плённасці”, - дадаў Пантыфік, ставячы ў прыклад мужных святароў той эпохі, якія, будучы “беднымі рэчамі, але багатымі Евангеллем”, здолелі аднавіць жыццядайную тканку Касцёла ў Румыніі, як толькі выйшлі з падполля пасля заканчэнне пераследу.

“Будзьце такімі: радаснымі апосталамі веры, якую атрымалі ў спадчыну, гатовымі нічога не захоўваць для сябе, але прымірыцца з усімі, прабачаць і ткаць адзінства, пераадольваючы ўсякую злобу і спакусу адчування сябе ахвярай. Тады таксама і ваша зерне будзе евангельскім і дасць плён”, - запэўніў румынскіх святароў Папа.

Святы Айцец заахвоціў памятаць пра тое, што “Евангелле не абвяшчаецца складанымі словамі”, але на “мове народу, як навучыў нас Езус, уцелаўлёная Мудрасць”. Ён заклікаў пастыраў дакранацца да цела Хрыста, прысутнага ў бедных, хворых, пакутуючых, малых і простых, асаблівым у “шматлікіх бежанцах з суседняй Украіны, якіх таксама Румынія прымае і якім дапамагае”.
 

19 мая 2022, 13:50