Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа фарміруе Калегію кардыналаў з увагай да перыферый

Галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ пракаментаваў абвяшчэнне Святым Айцом імёнаў новых кардыналаў, звяртаючы ўвагу на тое, што ў сваім выбары Пантыфік пацвердзіў увагу да перыферый.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Святы Айцец нечакана абвясціў аб правядзенні кансісторыя, падчас якога ў Касцёле з’явіцца 21 новы кардынал. 16 з іх будуць малодшымі за 80 гадоў і значыць будуць валодаць правам голасу ў выпадку правядзення канклава, і 5 – старэйшымі за гэты ўзрост або дасягнуць яго перш чым атрымаюць пурпурны берэт. Кансісторый пройдзе менш чым праз тры месяцы – 27 жніўня 2022 года.

Андрэа Тарніелі заўважыў, што канец жніўня – гэта не традыцыйны перыяд для правядзення кансісторыяў, якія звычайна праходзілі ў лютым, чэрвені ці лістападзе. Аднак, перад тым як назваць імёны новых кардыналаў, Папа абвясціў аб скліканні сустрэчы ўсіх кардыналаў свету, прысвечанай новай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі Praedicate Evangelium, якая была зацверджана 19 сакавіка і ўвойдзе ў сілу 5 чэрвеня, ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа. Кансісторый будзе папярэднічаць гэтай нарадзе, запланаванай на 29-30 жніўня.

Галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ заўважыў, што спіс новых кардыналаў пацвярджае лінію, якой Францішак прытрымліваўся на працягу ўсяго свайго пантыфікату: акрамя трох курыяльных іерархаў, наданне якім кардынальскай годнасці было прадказальным (гаворка ідзе пра прэфектаў дыкастэрый па справах Божага культу і па справах біскупаў, а таксама пра старшыню Губернатарата Дзяржавы Ватыкан), многія з імёнаў 16-ці новых кардыналаў-выбаршчыкаў сталі нечаканымі. Папа чарговы раз вырашыў уключыць у Калегію кардыналаў біскупаў з розных частак свету, аддаючы перавагу перыферыям і не беручы пад увагу тыя біскупскія катэдры, якія традыцыйна лічыліся “кардынальскімі”, - адзначыў Тарніелі.

Тры новыя кардыналы ў Рымскай курыі звязаны з Еўропай (англічанін Артур Рошэ), Лацінскай Амерыкай (іспанец Фернанда Вергес) і Азіяй (карэец Лазарус Ю Хын Сік).

Два новыя кардыналы-выбаршчыкі кіруюць дыяцэзіямі ў Еўропе (арцыбіскуп Марсэля ў Францыі і біскуп Кома ў Італіі); пяць нясуць служэнне ў Азіі (адзін з якіх, 48-гадовы італьянец Джорджыа Марэнга, Апостальскі прэфект у Манголіі, стане самым маладым членам Калегіі); два з’яўляюцца біскупамі ў Афрыцы і чатыры – у Амерыцы (адзін у ЗША, тры – у краінах Лацінскай Амерыкі).

Таксама і на гэты раз Францішак уключыў у Калегію кардыналаў пяць чалавек (два з якіх не з’яўляюцца біскупамі), які ўжо перакрочылі парог 80-гадовага ўзросту ці хутка дасягнуць яго, што пазбаўляе іх права голасу ў выпадку правядзення канклаву. У гэтым кароткім спісе большасць складаюць італьянцы (тры з пяці), сярод якіх езуіт, ксёндз Джанфранка Гірланда, былы рэктар Папскага грыгарыянскага ўніверсітэта, выбітны спецыяліст у кананічным праве Касцёла і даўні супрацоўнік Апостальскай Сталіцы.

Колькасць кардыналаў-выбаршчыкаў перавысіць парог у 120 чалавек, устаноўлены Паўлам VI, як ужо здаралася шмат разоў у гісторыі. На цяперашні момант Калегія складаецца з 208 кардыналаў, з якіх 117 выбаршчыкі і 91 без права голасу на канклаве. 27 жніўня кардыналаў стане 229, з якіх 132 будуць выбаршчыкамі.

У Калегію кардыналаў будуць уваходзіць 52 іерархі, прызначаныя Янам Паўлам ІІ (11 выбаршчыкаў), 64 – прызначаныя Бэнэдыктам XVI (38 выбаршчыкаў) і 113 – прызначаных Францішкам (83 выбаршчыкі).

З геаграфічнага пункту гледжання 107 кардыналаў будуць прадстаўляюць Еўропу (54 выбаршчыкі); 60 – Амерыку (38 выбаршчыкаў); 30 – Азію (20 выбаршчыкаў); 27 – Афрыку (17 выбаршчыкаў); 5 – Акіянію (3 выбаршчыкі), - зазначыў галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ.
 

30 мая 2022, 10:51