Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: маліцца аб міры ў Шры-Ланцы і пакліканнях у Касцёле

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 11 мая 2022 года прайшла ў Ватыкане, Францішак заклікаў маліцца аб мірным вырашэнні грамадскіх праблем у Шры-Ланцы і аб пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Францішак скіраваў асаблівыя думкі да насельніцтва Шры-Ланкі, “асабліва да моладзі, якая на працягу апошняга часу ўзносіла свой голас перад абліччам выклікаў і сацыяльных і эканамічных праблем краіны”.

“Далучаюся да рэлігійных уладаў, заклікаючы ўсе бакі захоўваць мірныя паводзіны, не прыбягаючы да насілля. Заахвочваю ўсіх, надзеленых адказнасцю, каб выслухалі памкненні народа, гарантуючы поўную павагу правоў чалавека і грамадзянскіх свабод”, - дадаў Папа.

Спасылаючыся на 59-ы Тыдзень малітваў аб пакліканнях, які з 8 па 15 мая 2022 года праходзіць у Касцёле, Святы Айцец заклікаў маліцца аб “дары мудрага распазнання жыццёвага шляху, даверу да Хрысту і вернасці евангельскім каштоўнасцям” для ўсіх маладых людзей.
 

11 мая 2022, 11:40