Пошук

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік падтрымаў барацьбу з арганізаванай злачыннасцю

Арганізаваная злачыннасць наносіць вялікую шкоду ўсяму грамадству, таму неабходна распрацаваць і прымаць меры, якія перашкодзяць яе распаўсюджванню, - заўважыў Пантыфік.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Папа скіраваў пасланне да дэлегацыі італьянскай каталіцкай асацыяцыі Libera, якая дзейнічае ў сферы барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і аказвае дапамогу ахвярам мафіі. Яе прадстаўнікі адправіліся ў Аргентыну, каб падзяліцца досведам выкарыстання на карысць грамадства дабротаў, канфіскаваных у крымінальных груповак.

Пантыфік адзначыў, што міжнароднае супрацоўніцтва з’яўляецца неад’емным для таго, каб перамагчы незаконныя аб’яднанні, “якія не ведаюць межаў і выкарыстоўваюць дзеля ўласнай выгады канфлікты паміж народамі і кепскае функцыянаванне дзяржаўных устаноў”.

Францішак падкрэсліў, што недастаткова толькі рэпрэсіўных і карных мер: барацьба з крымінальнай злачыннасцю павінна прадугледжваць таксама кампенсацыю шкоды, якую яна наносіць. У гэтым сэнсе Святы Айцец станоўча адзначыў канфіскацыю і выкарыстанне актываў мафіі на карысць грамадства. Ён заўважыў, што гэта дазволіць дзяржаве ствараць новыя магчымасці для людзей, бо злачыннасць звычайна ўзнікае ў тых сферах, у якіх адсутнічаюць ці кепска функцыянуюць дзяржаўныя ўстановы.
 

09 красавіка 2022, 12:03