Пошук

Францішак у самалёце сярод журналістаў Францішак у самалёце сярод журналістаў  

Пантыфік не выключае візіту ў Кіеў

Вітаючы журналістаў на борце самалёта на шляху ў Мальту, Францішак прызнаўся, што разглядае магчымасць паездкі ў Кіеў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як звычайна, падчас палёту Папа адзін за адным прывітаў больш за 70 журналістаў, якія суправаджаюць яго ў паездцы, і абмяняўся з імі некалькімі словамі.

Супрацоўнік амерыканскага тэлеканала NBC NEWS Клаўдыё Лаванга задаў Пантыфіку пытанне аб магчымасці яго візіту ў Кіеў. Францішак адказаў, што такая прапанова “ляжыць на стале”. Аб гэтым напісаў сам журналіст, які ўваходзіць у папскі прэс-пул, у сваім Twitter.

У апошнія тыдні Святы Айцец атрымаў лісты з запрашэннямі ва ўкраінскую сталіцу, у тым ліку ад мэра Віталя Клічко.
 

02 красавіка 2022, 11:13