Пошук

Аўдыенцыя для Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды Аўдыенцыя для Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды 

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Польшчы

Святы Айцец абмеркаваў з Прэзідэнтам Польшчы сітуацыю, звязаную з вайной ва Украіне і бяспекай у Еўропе. Гаворка ішла таксама пра дапамогу ўкраінскім бежанцам.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

1 красавіка 2022 года Францішак прыняў Анджэя Дуду на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы Ватыкана. Затым палітык сустрэўся з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржсакратаром Яго Святасці Папы, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі.

Шчырыя перамовы ў Дзяржаўным сакратарыяце былі прысвечаны канфлікту ва Украіне і бяспецы і міру ў Еўропе. “У гэтым кантэксце абмяркоўвалася ў першую чаргу сітуацыя ўкраінскіх бежанцаў і аказанне ім гуманітарнай дапамогі”, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

01 красавіка 2022, 13:27