Пошук

Францішак у базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ. Ілюстрацыйнае фота Францішак у базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак дзякаваў Багародзіцы за пілігрымку на Мальту

Па традыцыі, пасля завяршэння сваёй 36-й замежнай паездкі, 4 красавіка 2022 года, Святы Айцец прыбыў у рымскую базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб падзякаваць Багародзіцы за пілігрымку на Мальту.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Абраз Маці Божай Salus Populi Romani з’яўляецца адным з самых шанаваных у Італіі. Назва Выратавальніца рымскага народа бярэ пачатак ад падзей канца VI стагоддзя, калі ў Рым прыйшла эпідэмія чумы. У 590 годзе папа Грыгорый Вялікі пранёс ікону ў працэсіі, просячы выратаваць горад. Ён убачыў анёла ў небе, які хаваў карны меч, пасля чаго пошасць адступіла.

Францішак заўсёды пачынае і завяршае свае Апостальскія падарожжы малітвай у базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ.
 

04 красавіка 2022, 10:08