Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак у Твітэр: аргументы за мір больш моцныя

Святы Айцец працягвае нагадваць пра недапушчальнасць выкарыстання зброі для вырашэння супярэчнасцей паміж народамі. Адмысловы твіт ён скіраваў 28 лютага 2022 года.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Аргументы за мір мацнейшыя за любы разлік прыватных інтарэсаў і любую ўпэўненасць у слушнасці выкарыстання зброі”, - працытаваў Францішак словы з энцыклікі Fratelli tutti, суправадзіўшы іх хэштэгамі #PreghiamoInsieme e #Ucraina – “Молімся разам” і “Украіна”, а таксама выявай запаленай свечкі – свечкі надзеі на тое, што нарэшце змоўкне грукат зброі.

Гэта было чарговае твіт-паведамленне Папы, якое было апублікавана не толькі на асноўных мовах яго акаўнтаў у сацыяльных сетках, але таксама па-руску і па-украінску.
 

01 сакавіка 2022, 12:26