Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: вялікія спадзяванні на Сусветныя дні моладзі

“Святы Айцец мае вялікія спадзяванні на сустрэчу з моладдзю з усяго свету”, - прызнаўся біскуп Амерыка Агіяр з Лісабона, адказны за арганізацыю наступных Сусветных дзён моладзі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На днях Пантыфік прыняў на прыватнай аўдыенцыі дапаможнага біскупа Лісабона, які адказвае за падрыхтоўку да наступнага моладзевага форума, запланаванага на жнівень 2023 года. Пасля сустрэчы іерарх падзяліўся просьбай Францішка аб малітве за добры плён Сусветных дзён, а таксама за ахвяр войнаў і людзей, якія пакутуюць ад пандэміі.

Сусветныя дні моладзі пройдуць у Лісабоне 1-6 жніўня 2023 года. Іх тэма – словы, узятыя з Евангелля паводле св. Лукі: Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну (1, 39). Форум павінен быў адбыцца ў 2022 годзе, але планам перашкодзіла пандэмія каронавіруса.
 

07 сакавіка 2022, 10:35