Пошук

Францішак падчас сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім Францішак падчас сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім 

Чарговы тэлефонны званок Папы Прэзідэнту Украіны

Пасол Украіны пры Святым Пасадзе Андрэй Юраш паведаміў, што Францішак 22 сакавіка 2022 года патэлефанаваў Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Новы бачны жэст падтрымкі з боку папы Францішка. Некалькі хвілін таму Святы Айцец патэлефанаваў Прэзідэнту Зяленскаму”, - напісаў дыпламат у Twitter. Папа сказаў, што “моліцца і робіць усё магчымае, каб скончыць вайну”. Зяленскі адказаў, што Яго Святасць “з'яўляецца самым чаканым госцем ва Украіне”.

У сваю чаргу ўкраінскі лідар напісаў у сваім Twitter: “Размаўляў з Пантыфікам. Расказаў Яго Святасці аб складанай гуманітарнай сітуацыі і перакрыцці расійскімі войскамі гуманітарных калідораў. Пасрэдніцкая роля Святога Пасаду ў спыненні чалавечых пакут будзе вітацца. Падзякаваў за малітвы за Украіну і за мір”.

Францішак упершыню патэлефанаваў украінскаму прэзідэнту ўвечары 26 лютага 2022 года.
 

22 сакавіка 2022, 11:47