Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак накіраваў дапамогу мігрантам на ўсходняй мяжы Літвы

Святы Айцец даслаў Caritas Vilnius 50 тысяч еўра, каб падтрымаць дзейнасць, якая ажыццяўляецца на карысць мігрантаў на ўсходняй мяжы Літвы.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Сродкі былі перададзены праз Дыкастэрыю па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні гэтага ватыканскага ведамства, якое было апублікавана 12 лютага 2022 года.

“У супрацоўніцтве з Апостальскай нунцыятурай у Літве, гэта сума будзе выкарыстана для аказання дапамогі і набыцця лекаў, прадуктаў харчавання, цёплага адзення, каб аблегчыць суровыя ўмовы жыцця людзей у гэту халодную зіму, якія, на жаль, пагоршыліся з прычыны пандэмічнага крызісу, што зацягнуўся”, - падкрэсліваецца ў заяве.

Адзначаецца, што “гэта падтрымка з’яўляецца непасрэдным выразам пачуцця духоўнай блізкасці і бацькоўскай падтрымкі, якую папа Францішак, падчас нядзельных малітваў Анёл Панскі ў 2021 і пачатку 2022 года, неаднаразова выказваў да мігрантаў, бежанцаў і асоб, што просяць прытулку, якія знаходзяцца ў гэтым рэгіёне”.

18 студзеня 2022 года паведамлялася, што Святы Айцец перадаў 100 тысяч еўра на карысць груп мігрантаў, якія апынуліся паміж Польшчай і Беларуссю, а таксама дапамогу Caritas Polska для вырашэння надзвычайнай міграцыйнай сітуацыі на мяжы паміж дзвюма краінамі.
 

12 лютага 2022, 10:22