Пошук

Падчас кансісторыя па кананізацыйных справах. Ілюстрацыйнае фота Падчас кансісторыя па кананізацыйных справах. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік узначаліць кансісторый па кананізацыйных справах

4 сакавіка 2022 года Францішак узначаліць Звычайны публічны кансісторый, падчас якога будуць разгледжаны кананізацыйныя справы. Ён пройдзе ў Зале кансісторыяў ватыканскага Апостальскага палацу.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кардыналы разгледзяць тры кананізацыйныя справы. Гаворка пойдзе пра благаслаўлёных: галандскага кармеліта Ціта Брандсму (1881-1942), свецкае імя якога Ано Шурд, забітага з нянавісці да веры ў нацысцкім канцэнтрацыйным лагеры Дахаў; італьянскую законніцу Марыю ад Езуса (1852-1923), свецкае імя якой Караліна Сантаканале, заснавальніцу Кангрэгацыі Сясцёр Капуцынак Беззаганнай з Лурда; а таксама французскую законніцу Марыю Рыўе (1768-1838), заснавальніцу Кангрэгацыі Сясцёр Ахвяравання Марыі.

Раней Святы Айцец даручыў Кангрэгацыі па справах кананізацыі абнародаваць дэкрэты аб мучаніцтве і сапраўднасці цудаў, здзейсненых праз заступніцтва згаданых вышэй благаслаўлёных.
 

22 лютага 2022, 12:40