Пошук

Францішак падчас хросту дзяцей у Сікстынскай капэле Францішак падчас хросту дзяцей у Сікстынскай капэле 

Папа бацькам і хросным: беражыце хрысціянскую тоеснасць дзяцей

Францішак нагадаў аб задачы бацькоў і хросных, якая заключаецца ў абароне іх хрысціянскай ідэнтычнасці. 9 снежня 2022 года ў Сікстынскай капэле ён удзяліў хрост 16 нованароджаным.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сакрамэнт прынялі дзеці супрацоўнікаў устаноў Ватыкана і Святога Пасаду. У 2021 годзе з прычыны пандэміі Пантыфік адмовіўся ад традыцыйнага набажэнства.

У імправізаванай гаміліі Святы Айцец спаслаўся на словы літургічнага гімна, у якім гаворыцца пра ізраільскі народ, які ўвайшоў у Іарданію басанож і з “босай” душой. Гэта душа, якая хацела быць абмытай Богам, не мела багаццяў, душа, якая мае патрэбу ў Богу.

“Гэтыя дзеці сёння таксама прыходзяць сюды з “босай” душой, каб атрымаць Божае апраўданне, моц Езуса, сілу рухацца наперад у жыцці, атрымаць хрысціянскую ідэнтычнасць. Вашым дзецям сёння дадзена хрысціянская ідэнтычнасць, і вы, бацькі і хросныя, павінны берагчы яе. Гэта ваша задача: ахоўваць хрысціянскую ідэнтычнасць вашых дзяцей. Гаворка ідзе пра працу ўсяго жыцця, і вам дапаможа ў гэтым святло, якое яны атрымліваюць сёння. Пасланне сённяшняга дня: беражыце хрысціянскую ідэнтычнасць сваіх дзяцей”, - адзначыў Францішак.

Звычай хросту дзяцей супрацоўнікаў Святога Пасаду і ватыканскіх устаноў устанавіў св. Ян Павел 11 студзеня 1981 г. падчас святой Імшы ў Паўлінскай капліцы Апостальскага палаца. У 1983 годзе ён жа ўпершыню ўзначаліў літургію ў сценах Сікстынскай капэлы – месца, дзе праводзіцца канклаў, падчас якога кардыналы выбіраюць чарговага Наступніка св. Пятра.
 

09 студзеня 2022, 12:50