Давід Сасолі Давід Сасолі 

Пантыфік моліцца за спачылага старшыню Еўрапарламента

Папа запэўніў у малітве за памерлага старшыню Еўрапейскага парламента Давіда Сасолі. Палітык адышоў у вечнасць 11 студзеня 2022 года ў 65-гадовым узросце.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Святы Айцец выказвае духоўную блізкасць сям’і спачылага і раздзяляе жалобу з прычыны яго смерці з народамі Італіі і ўсяго Еўрапейскага саюза, гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна.

Выказваючы спачуванні родным Давіда Сасолі Пантыфік узгадаў яго як верніка, натхнёнага надзеяй і міласэрнай любоўю, як кампетэнтнага журналіста і паважанага палітычнага дзеяча, які ў духу міру і павагі выконваў свае абавязкі, з паслядоўнасцю і шчодрымі высілкамі рабіў усё магчымае на карысць агульнага дабра, а таксама прасоўваў салідарнае бачанне еўрапейскай супольнасці і прысвячаў сябе асабліваму клопату пра самых апошніх.

11 студзеня 2022, 12:49