Пошук

Аўдыенцыя для  дэлегатаў Генеральнага капітула Кангрэгацыі Нотр-Дамскіх Кананэс святога Аўгустына Аўдыенцыя для дэлегатаў Генеральнага капітула Кангрэгацыі Нотр-Дамскіх Кананэс святога Аўгустына 

Святы Айцец: дасягнуць моладзі ў яе штодзённай рэчаіснасці

Папа прыняў дэлегатаў Генеральнага капітула Кангрэгацыі Нотр-Дамскіх Кананэс святога Аўгустына – жаночай манаскай супольнасці, якая працуе ў сферы хрысціянскага выхавання моладзі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

У сучасным свеце, у якім разнастайнасць прапаноў спажывальніцтва можа прывесці да “індывідуалістычнага смутку, што нараджаецца ў бестурботным і прагным сэрцы, ад хворага пошуку павярхоўных задавальненняў і ізаляванага сумлення”, неабходна адказаць на “выклік фармацыі і адукацыі чалавека”, - сказаў Папа падчас аўдыенцыі, якая 24 студзеня 2022 года прайшла ў Клементыйскай Зале ватыканскага Апостальскага палацу.

Францішак заклікаў манахінь паразважаць пра новыя шляхі, дзякуючы якім яны змогуць дасягнуць сучаснай моладзі ў яе штодзённай рэчаіснасці, каб спрыяць яе цэласнаму развіццю. Ён пажадаў, каб дзейнасць манахінь вярнула маладым людзям “смак жыцця і жаданне будаваць грамадства годнае гэтага імя”.

Папа заклікаў законніц чэрпаць з малітвы і адарацыі сілы для выканання сваёй місіі, захоўваючы асаблівую ўвагу да самых бедных. “Так ваша місіі выхавацельніц прынясе якасныя плёны ва ўлонні народу дзеля дабра ўсяго грамадства”, - дадаў ён.

Святы Айцец звярнуў увагу на неабходнасць “адкрыцця новых гарызонтаў і стварэння прастораў братэрства”, а таксама нагадаў пра пакліканне манахінь “адкрываць любоў Хрыста кожнаму чалавеку”. Спасылаючыся на пандэмію каронавіруса, якая аказала вялікі ўплыў на сферы адукацыі і выхавання, Папа заахвоціў законніц “станавіцца бліжэй да людзей, якія жывуць у ізаляцыі, у смутку ці роспачы”.
 

24 студзеня 2022, 13:06