Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік просіць аб малітве за яго візіт на Кіпр і ў Грэцыю

Папа заклікаў вернікаў суправаджаць малітвай яго Апостальскае падарожжа на Кіпр і ў Грэцыю. Адмысловы заклік ён скіраваў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 1 снежня 2021 г. прайшла ў Ватыкане.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Заўтра я накіруюся на Кіпр, а потым у Грэцыю, каб здзейсніць візіт да дарагога насельніцтва гэтых дзвюх краін з багатай гісторыяй, духоўнасцю і культурай. Гэта будзе падарожжа да крыніцаў апостальскай веры і братэрства паміж хрысціянамі розных канфесій. Я буду мець магчымасць наблізіцца да чалавецтва, параненага ў целе шматлікіх мігрантаў, што шукаюць надзеі: я накіруюся на Лесбас. Прашу вас, калі ласка, суправаджайце мяне малітвай. Дзякую”, - сказаў Папа.

Візіт Францішка на Кіпр і ў Грэцыю пройдзе з 2 па 6 снежня 2021 г. Гэта будзе яго 35-е Апостальскае падарожжа. У 2001 г. Грэцыю наведваў св. Ян Павел ІІ, а Бэнэдыкт XVI быў першым Папам, які адправіўся на Кіпр. Гэта адбылося ў 2010 г.
 

01 снежня 2021, 11:46