Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: жыццё кожнага зачатага дзіцяці – святое і недатыкальнае

Перад агульнай аўдыенцыяй, 27 кастрычніка 2021 г. у Ватыкане, Папа благаславіў два званы пад назвай “Голас ненароджаных дзяцей”, якія былі зроблены ў рамках праекту польскага фонда “Так – жыццю”.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Вітаючы прысутных на аўдыенцыі пілігрымаў Францішак патлумачыў, што адзін з гэтых касцёльных званоў прызначаны для Эквадору, а другі – для Украіны.

“Няхай яны будуць для гэтых краін і для ўсіх знакам намаганняў на карысць абароны чалавечага жыцця ад зачацця да натуральнай смерці. Няхай іх гучанне прапаведуе свету “Евангелле жыцця”, абуджае сумленне людзей і памяць пра ненароджаных. Давяраю вашай малітве кожнае зачатае дзіця, жыццё якога з’яўляецца святым і недатыкальным”, - сцвердзіў Пантыфік.
 

27 кастрычніка 2021, 11:52