Пошук

Францішак з Барталамеем І Францішак з Барталамеем І 

Францішак прыняў праваслаўнага Патрыярха і Вялікага імама

Святы Айцец прыняў 4 кастрычніка 2021 г. на асобных прыватных аўдыенцыях удзельнікаў ватыканскай сустрэчы "Вера і навука – насустрач СОР26", - паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гасцямі Францішка сталі Вялікі імам універсітэта Аль-Азхар у Каіры Ахмад Эль-Таеб і яго супрацоўнікі, а затым Барталамей I, Патрыярх Канстантынопальскі, і брытанскі палітык Алок Шарма, старшыня кліматычнага саміту COP26, які пройдзе ў Глазга з 31 кастрычніка па 12 лістапада 2021 г.

Папа і іншыя рэлігійныя лідары 4 кастрычніка 2021 г. падпісалі ў Ватыкане сумесны заклік, які звяртае ўвагу палітыкаў на негатыўныя для навакольнага асяроддзя наступствы чалавечай дзейнасці. Разам з навукоўцамі яны прынялі ўдзел у сустрэчы "Вера і навука – насустрач СОР26", арганізаванай пасольствамі Вялікабрытаніі і Італіі пры Святым Пасадзе. Форум папярэдзіў саміт ААН па змяненні клімату.
 

05 кастрычніка 2021, 10:54