Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак звярнуўся да Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы

Абарона навакольнага асяроддзя займае адно з першы месц у працэсе супрацоўніцтва Святога Пасаду з Саветам Еўропы, - адзначыў Папа ў пасланні да ўдзельнікаў сустрэчы высокага ўзроўню ў Страсбургу.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Парламенцкая асамблея праводзіць 29 верасня 2021 г. дыскусію аб сувязі абароны навакольнага асяроддзя з правамі чалавека.

Францішак выказаў сваю перакананасць у тым, што ініцыятывы Савета Еўропы не павінны абмяжоўвацца геаграфіяй выключна аднаго кантынента. “У гэтым сэнсе мы з цікавасцю сочым за рашэннем, якое Савет Еўропы плануе прыняць для стварэння новага прававога дакумента, якім хоча звязаць клопат аб навакольным асяроддзі з павагай да асноўных правоў чалавека”, - напісаў Папа.

“Часу чакаць больш няма, трэба дзейнічаць. Любы інструмент, у аснове якога ляжыць павага да правоў чалавека і прынцыпаў дэмакратыі і вяршэнства права, асноўных каштоўнасцей Савета Еўропы, можа быць карысным для вырашэння гэтай глабальнай праблемы”, - перакананы Святы Айцец. Ён дадаў, што ніхто не можа адмаўляць асноўнае права кожнага чалавека жыць годна і развівацца інтэгральна.

“Калі, з другога боку, чалавек лічыць сябе ўладаром Сусвету, а не адказным распарадчыкам, калі ён больш не прызнае свайго правільнага становішча ў адносінах да свету, ён апраўдвае любое марнатраўства, як экалагічнага, так і гуманітарнага плану, і разглядае іншых людзей і прыроду проста як аб'екты”, - звярнуў увагу Пантыфік.

На думку Францішак, “існуе неабходнасць рэальнай змены курсу, новага ўсведамлення адносін чалавека з самім сабой, з іншымі, з грамадствам, са стварэннем і з Богам”. Экалагічны крызіс прымушае чалавецтва да міждысцыплінарнага і аператыўнага дыялогу на ўсіх узроўнях, да індывідуальнай і калектыўнай адказнасці. Гаворка ідзе і пра адказнасць, якую мы нясём перад будучымі пакаленнямі, аб свеце, які мы хочам пакінуць нашым дзецям і нашай моладзі.

Папа заклікаў удзельнікаў сустрэчы Савета Еўропы дзейнічаць з надзеяй, смеласцю і воляй, прымаючы канкрэтныя рашэнні, якіх “нельга адкласці на заўтра, калі іх мэта – абараніць агульны дом і годнасць кожнага чалавека”.
 

30 верасня 2021, 09:05