Пошук

Vatican News
Падчас св. Імшы з Папам у Будапешце Падчас св. Імшы з Папам у Будапешце 

Анёл Панскі: адкрыцца на прагнучых нашага часу

Абвяшчаць жыццём Евангелле бязмежнай ласкавасці Бога да кожнага чалавека, - заклікаў Папа перад малітва Анёл Панскі, якую правёў 12 верасня 2021 г. на Плошчы герояў у Будапешце.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Францішак падзякаваў за гасціннасць венгерскім дзяржаўным і рэлігійным уладам, вернікам розных канфесій, біскупам, святарам і кансэкраваным асобам. Ён заўважыў, што “рэлігійнасць з’ўяўляецца жыццядайнай тканкай” Венгрыі – краіны, “вельмі прывязанай да сваіх каранёў”. Важна “захоўваць моцнымі карані, але без акамянеласці; чэрпаць з крыніцаў, адкрываючыся на прагнучых нашага часу”, - сказаў Папа.

“Я жадаю, каб вы былі такімі: угрунтаванымі і адкрытымі, укаранёнымі і паважлівымі”, - сказаў Пантыфік, заклікаючы “абвяшчаць жыццём вызваляючае Евангелле бязмежнай ласкавасці Бога да кожнага”. “Пасярод сённяшняга голаду любові – яно з’яўляецца пасілкам, якога чакае чалавек”, - дадаў ён.

Францішак нагадаў таксама, што ў Варшаве былі беатыфікаваны кардынал Стэфан Вышынскі і с. Альжбета Ружа Чацка, заснавальніца Сясцёр Францішканак Служак Крыжа.

“Гэта дзе асобы, якія блізка пазналі крыж: Прымас Польшчы, арыштаваны і ізаляваны, заўсёды быў мужным пастырам паводле Сэрца Езуса, веснікам свабоды і годнасці чалавека; с. Альжбета, якая згубіла зрок у маладосці, прысвяціла ўсё сваё жыццё дапамозе невідушчым. Няхай прыклад новых благаслаўлёных заахвочвае нас ператвараць цемру ў святло сілай любові”, - заклікаў Пантыфік.
 

12 верасня 2021, 14:25

“Анёл Панскі” – гэта старажытная малітва, якая прамаўляецца тройчы на працягу дня – раніцай, апоўдні і вечарам, – на ўспамін таямніцы Уцелаўлення.

Кожную нядзелю і ўрачыстасць Папа сустракаецца з вернікамі апоўдні, каб разам памаліцца яе словамі. Звычайна перад гэтым ён звяртаецца да сабраных з кароткім разважаннем, натхнёным літургічнымі чытаннямі, якія Касцёл прызначае на гэты дзень.

Мінулая марыйная малітва

Чытаць усё >