Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Барталамей І: экалагічныя праблемы – вынік прагнасці чалавека

“Крокхасць стварэння – наступства кепскіх рашэнняў і прагнасці чалавека”, - напісаў Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І у лісце да Прэзідэнта Італіі Сэрджа Матарэлы.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Праваслаўны іерарх выказаў сваю салідарнасць з італьянскім народам перад абліччам пажараў на Сардзініі. На яго думку, людзям цяжка зразумець “сувязь паміж уласным жыццём і абаронай нашага супольнага дома”.

Патрыярх нагадаў, што Праваслаўная Царква распачала сваю актыўную дзейнасць у экалагічнай сферы ў 1980-я гг. Яна звяртае ўвагу на “духоўнае і маральнае вымярэнне” абароны навакольнага асяроддзя “у кантэксце адносін чалавека з Богам і Яго стварэннем”.

Барталамей І зазначыў, што чалавецтва “адказнае за свет, які будзе перададзены наступным пакаленням”. “Калі мы не здолеем перадаць пасланне пра тое, што людзі з’яўляюцца апекунамі, а не абсалютнымі гаспадарамі планеты, мы будзем вымушаны стаць сведкамі яшчэ большай лічбы прыродных катастроф, ад якіх пакутуе свет”, - перакананы праваслаўны іерарх.
 

01 жніўня 2021, 14:09