Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Пасляаперацыйны перыяд Папы праходзіць добра

Пасляаперацыйны перыяд Папы праходзіць паспяхова, - паведаміў 6 ліпеня 2021 г. кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні, інфармуючы журналістаў аб стане здароўя Святога Айца.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Яго Святасць Папа Францішак добра адпачыў ноччу. Сёння раніцай ён паснедаў, пачытаў некалькі газет і падняўся, каб пахадзіць”, - паведаміў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду. Спасылаючыся на дадзеныя, атрыманыя ад медыкаў, якія лечаць Пантыфіка, ён дадаў, што пасляаперацыйны курс праходзіць належным чынам, а руцінныя кантрольныя аналізы паказваюць добрыя вынікі.

Францішак перанёс планавую хірургічную аперацыю на кішэчніку вечарам 4 ліпеня 2021 г. у рымскай клініцы Джэмэлі. Калі не будзе ўскладненняў шпіталізацыя працягнецца па меншай меры каля сямі дзён.
 

06 ліпеня 2021, 12:00