Vatican News
Францішак з пацыентам клінікі Джэмэлі Францішак з пацыентам клінікі Джэмэлі  (AFP or licensors)

Пантыфік застанецца ў шпіталі яшчэ некалькі дзён

Папа правёў спакойны дзень і скончыў пасляаперацыйны курс. З мэтай аптымізацыі медыцынскай і рэабілітацыйнай тэрапіі ён будзе знаходзіцца ў рымскай клініцы Джэмэлі яшчэ некалькі дзён, - паведаміла Зала Друку.

11 ліпеня 2021 г., перад малітвай Анёл Панскі, Папа сустрэўся з некалькімі маладымі пацыентамі з суседняга анкалагічнага аддзялення і з іх сем'ямі, якія пасля суправаджалі яго на балконе дзясятага паверха клінікі Джэмэлі. Пасля марыйнай малітвы Святы Айцец прывітаў пацыентаў і каротка пагутарыў з медперсаналам.

“У другой палове дня Францішак цэлебраваў св. Імшу ў прыватнай капліцы разам з супрацоўнікамі, якія штодня дапамагаюць яму. Падзяляючы радасць перамогі зборных Аргентыны і Італіі з блізкімі яму людзьмі, Яго Святасць спыніўся на значэнні спорту і яго каштоўнасцях, а таксама на спартыўнай здольнасці прымаць любы вынік, нават паразу: "Толькі такім чынам, сутыкнуўшыся з жыццёвымі цяжкасцямі, мы зможам заўсёды заставацца ў гульні, змагаючыся і не здаючыся, з надзеяй і даверам”, - цытуе Папу ватыканскі бюлетэнь ад 12 ліпеня 2021 г.

Нагадаем, 11 ліпеня 2021 г. прайшлі два важных футбольных матчы: зборная Аргентыны ў Рыа-дэ-Жанейра абыграла каманду Бразіліі ў фінальным матчы Кубка Амерыкі, а зборная Італіі перамагла англічан у фінале Чэмпіянату Еўропы.
 

12 ліпеня 2021, 12:44