Vatican News
2020.05.28  "Pellegrinaggio #MacerataLoreto20"

Францішак прывітаў удзельнікаў віртуальнай пілігрымкі ў Ларэта

Нават віртуальная пілігрымка – гэта адлюстраванне нашага жыцця, якое ёсць дарогай, - звярнуў увагу Пантыфік, вітаючы ўдзельнікаў традыцыйнай начной пілігрымкі з Мачэраты ў Ларэта.

Аляксандр Амяльчэня – Vatican News

Другі год запар з прычыны эпідэмічных абмежаванняў “вандроўка” прайшла ў фармаце анлайн. Папа пажадаў пілігрымам ніколі не губляць надзеі і ўсведамляць мэту, да якой ідуць у жыцці.

Вячэрні тэлефонны званок да ўдзельнікаў пілігрымкі ўжо стаў традыцыяй, якую Францішак падтрымлівае з пачатку свайго пантыфікату. Адказваючы на пастаўленае яму пытання пра тое, як не страціць надзею ў драматычны час пандэміі, Папа нагадаў, што ў жыцці трэба ставіць сабе пэўную мэту, а не ісці наўздагад. Ён заўважыў, што гэты шлях трэба раздзяліць з іншымі, дапамагаючы адно аднаму, у цяжкія хвіліны ўмацоўваючы надзею, якая, як падкрэсліў Святы Айцец, ніколі не расчароўвае.

Гэта была ўжо 43-я пілігрымка з Мачэраты ў Ларэта. 27-кіламетровы маршрут прайшла толькі невялікая група вернікаў, астатнія ўдзельнічалі віртуальна. У апошняй перад пандэміяй пілігрымцы прынялі ўдзел больш за 100 тыс. чалавек з усёй Італіі.
 

13 чэрвеня 2021, 10:46