Ілюсстрацыйнае фота Ілюсстрацыйнае фота 

Святы Айцец павіншаваў вернікаў усходняй традыцыі з Пасхай

Францішак перадаў свае велікодныя віншаванні праваслаўным і каталіцкім вернікам, якія карыстаюцца юліянскім календаром.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Накіроўваю мае найлепшыя пажаданні нашым братам і сёстрам з Праваслаўных і Каталіцкіх Усходніх і Лацінскіх Цэркваў, якія сёння святкуюць Вялікдзень па юліянскім календары. Няхай Уваскрослы Пан напоўніць іх святлом і мірам, няхай суцешыць супольнасці, якія жывуць у асабліва цяжкай сітуацыі”, - сказаў Пантыфік 2 мая 2021 г., падчас сустрэчы на малітве Уладарка неба.
 

02 мая 2021, 12:20