Пантыфік скіраваў спачуванні ў сувязі са смерцю прынца Філіпа

Папа скіраваў спачувальную тэлеграму каралеве Вялікабрытаніі Елізавеце ІІ у сувязі са смерцю яе мужа прынца Філіпа, які адышоў у вечнасць 9 красавіка 2021 г. у 99-гадовым узросце.

“Са смуткам даведаўшыся пра смерць Вашага мужа прынца Філіпа, герцага Эдынбургскага, Яго Святасць Папа Францішак выказвае шчырыя спачуванні Вашай Вялікасці і членам каралеўскай сям’і. Успамінаючы адданасць прынца Філіпа сужэнству і сям’і, яго выбітную гісторыю дзяржаўнай службы і намаганні па выхаванні і прасоўванні будучых пакаленняў, Яго Святасць даручае яго міласэрнай любові Хрыста, нашага Адкупіцеля”, - гаворыцца ў тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна.

У пасланні адзначаецца, што Папа моліцца аб Божых ласках суцяшэння і міру для каралевы Вялікабрытаніі і ўсіх, хто аплаквае смерць прынца Філіпа з моцнай надзеяй на ўваскрашэнне.

Францішак сустракаўся з прынцыпам Філіпам у красавіку 2014 г. падчас нефармальнага візіту каралеўскай сужэнскай пары ў Ватыкан. Дагэтуль герцаг Эдынбургскі, суправаджаючы сваю жонку Елізавету ІІ, сустракаўся з Янам ХХІІІ у 1961 г., з Янам Паўлам ІІ ў 1980 г. і 2000 г., а таксама з Бэнэдыктам XVI у 2010 г.
 

10 красавіка 2021, 12:03