Пошук

Vatican News
Сядзіба судовых органаў Ватыкана. Ілюстрацыйнае фота Сядзіба судовых органаў Ватыкана. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік пашырыў паўнамоцтвы Трыбунала адносна іерархаў

Крымінальныя справы кардыналаў і біскупаў будуць разглядацца Трыбуналам Дзяржавы Ватыкан са згоды Пантыфіка, - вынікае з Апостальскага ліста motu proprio Францішка ад 30 красавіка 2021 г.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Да гэтага часу справы іерархаў разглядаліся Касацыйным судом Дзяржавы Ватыкан. Святы Айцец заставіў за сабой права разглядаць справы кардыналаў і біскупаў, якія тычацца духоўных пытанняў і парушэння касцёльных законаў, а таксама ўсе іншыя справы, звязаныя з грахом, уключаючы вызначэнне віны і накладанне касцёльных пакаранняў.
 

30 красавіка 2021, 12:46