Кансісторый па кананізацыйных справах Кансісторый па кананізацыйных справах 

Францішак склікае кансісторый па кананізацыйных справах

3 мая 2021 г. у Зале кансісторыяў Апостальскага палацу ў Ватыкане Святы Айцец Францішак узначаліць Звычайны кансісторый па кананізацыйных справах. Яму будзе папярэднічаць малітва Літургіі гадзін.

Аляксандр Панчанка – Ватыкан

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што падчас кансісторыя будуць прыняты рашэнні аб кананізацыі сямі благаслаўлёных: Лазара Пілая, вядомага як Дэвасахаям Пілай, індыйскага свецкага верніка, мучаніка, забітага з нянавісці да веры (1712-1752); французскага святара, Сэрара дэ Бю (1544-1607), заснавальніка Кангрэгацыі Айцоў Хрысціянскай Дактрыны; Луіджы Марыі Палацолы (1827-1886), заснавальніка манаскай супольнасці Сясцёр бедных; Джусціна Марыі Русаліла (1891-1955), італьянскага святара, заснавальніка Таварыства Боскіх Пакліканняў і Кангрэгацыі Сясцёр Боскіх Пакліканняў; французскага святара, Шарля дэ Фуко (1858-1916); Марыі Франчэскі ад Езуса (свецкае імя: Анна Марыя Рубата) (1844-1904), італьянскай манахіні, заснавальніцы кангрэгацыі Сясцёр Капуцынак з Лаана; Марыі Даменікі Мантовані (1862-1934), сузаснавальніцы і першай генеральнай настаяцельніцы Інстытута Малых Сясцёр Святой Сям’і.

Раней Святы Айцец даручыў Кангрэгацыі па справах Кананізацыі абнародаваць дэкрэты аб мучаніцтве або сапраўднасці цудаў, здзейсненых праз заступніцтва гэтых благаслаўлёных.
 

26 красавіка 2021, 12:48