Пошук

Vatican News
Францішак на фоне партрэта кс. Піна Пулізі, які загінуў ад рук мафіі Францішак на фоне партрэта кс. Піна Пулізі, які загінуў ад рук мафіі  (AFP or licensors)

Святы Айцец: мафія падмяняе веру ідалапаклонствам

Карыстаючыся пандэміяй каронавіруса, мафія ўзбагачаецца праз карупцыю, - звярнуў увагу Францішак падчас традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі ў Ватыкане.

Спасылаючыся на Дзень памяці нявінных ахвяр мафіі, які адзначаецца 21 сакавіка 2021 г. у Італіі, Папа заклікаў, малітоўна ўшаноўваючы памяць тых, хто загінуў ад рук мафіёзі, змагацца з гэтымі "структурамі граху, якія супярэчаць Евангеллю Хрыстоваму".

“Мафія прысутнічае ў розных частках свету, і, карыстаючыся пандэміяй, узбагачаецца дзякуючы карупцыі. Св. Ян Павел II асудзіў гэту "культуру смерці", а Бэнэдыкт XVI – “шляхі смерці". Такія структуры граху, насуперак Евангеллю Хрыста, падмяняюць веру ідалапаклонствам. Сёння мы ўзгадваем усіх ахвяр і аднаўляем сваю прыхільнасць да барацьбы з мафіяй”, - сказаў Папа.
 

21 сакавіка 2021, 12:48