Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфіка прывіталі ў аэрапорце Багдада

5 сакавіка 2021 г. каля 14.00 па іракскім часе самалёт Airbus A330 італьянскай авіякампаніі Alitalia з Пантыфікам на борце прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Багдаду.

Францішка сустракала ўрадавая дэлегацыя пад кіраўніцтвам Прэм’ер-міністра Іраку Мустафы Аль-Казымі. Па традыцыі ля трапу самалёта Пантыфіку ўручылі кветкі дзеці ў традыцыйных строях. У аэрапорце яго віталі спевамі, музыкай і танцамі, сотні вернікаў размахвалі ватыканскімі і іракскімі сцягамі.

Пасля прыватнай размовы з кіраўніком ураду Святы Айцец на аўтамабіле накіраваўся ў Прэзідэнцкі палац, дзе адбылася афіцыйная цырымонія прывітання. Уздоўж маршрута картэжу высокага госця віталі тысячы іракцаў.
 

05 сакавіка 2021, 12:25