Пошук

Via Crucis на плошчы св. Пятра Via Crucis на плошчы св. Пятра 

Францішак даверыў скаўтам падрыхтаваць Via Crucis

У гэтым годзе Пантыфік даверыў падрыхтоўку разважанняў да Крыжовага шляху ў Вялікую пятніцу групе скаўтаў з італьянскай Умбрыі і рымскай парафіі св. Угандыйскіх мучанікаў.

Асобныя стацыі будуць суправаджацца малюнкамі, зробленымі дзецьмі і моладдзю з сямейнага дома Mater Divini Amoris і сямейнага дома Tetto Casal Fattoria.

Нагадаем, што ў 2020 г. набажэнства Крыжовага шляху праходзіла не ў Калізеі, а на плошчы св. Пятра – там, дзе ў старажытнасці знаходзіўся цырк Нерона – месца пакарання хрысціян пасля таго, як Нерон абвінаваціў іх у падпале Рыма.
 

23 сакавіка 2021, 14:46