Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец павіншаваў Усходнія Цэрквы з Раством Хрыстовым

Францішак павіншаваў вернікаў Усходніх Цэркваў, каталіцкіх і праваслаўных, якія жывуць паводле юліянскага календара, з Раством Хрыстовым.

“З любоўю звяртаюся да братоў і сясцёр Усходніх Цэркваў, каталіцкіх і праваслаўных, якія, паводле сваёй традыцыі, заўтра святкуюць Раство Хрыстова. Шчыра жадаю святых Калядаў у святле Хрыста, нашага міру і надзеі”, - сказаў Папа 6 студзеня 2021 г., падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”.

Большасць Праваслаўных Цэркваў у свеце перайшла на грыгарыянскі або новаюліянскі календары. Божае Нараджэнне 25 снежня святкуюць разам з католікамі і пратэстантамі праваслаўныя грэкі, балгары, румыны, чэхі, кіпрыёты, і першы сярод роўных Канстантынопальскі Патрыярхат. На пазіцыях юліянскага календара застаецца, сярод іншых, і Руская Праваслаўная Царква, у склад якой уваходзіць Беларускі Экзахрат. Таму праваслаўныя вернікі Беларусі святкуюць Раство Хрыстова 7 студзеня.

Папа віншуе вернікаў Усходніх Цэркваў з Раством Хрыстовым
06 студзеня 2021, 12:35