Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец: сузіраць Езуса ў яслях і служыць Яму ў бліжніх

Святы Айцец заклікаў вернікаў да сузірання Дзіцятка Езуса ў яслях, а таксама падзякаваў за шматлікія віншаванні з нагоды Божага Нараджэння, якія атрымаў у гэтыя святочныя дні.

“Радасная атмасфера Божага Нараджэння, якая яшчэ і сёння напаўняе нашы сэрцы, няхай абудзіць ва ўсіх жаданне сузіраць Езуса ў яслях, каб затым служыць Яму і любіць Яго ў людзях, якія знаходзяцца побач з намі”, - сказаў Папа пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 26 снежня 2020 г. трансліравалася з Апостальскага палацу ў Ватыкане.

Пантыфік прызнаўся, што ў гэтыя дні атрымаў віншаванні з розных куткоў свету. “Немагчыма адказаць усім, але, карыстаючыся нагодай, выказваю зараз маю ўдзячнасць, асабліва за дар малітвы за мяне, на які ахвотна адкажу”, - сказаў Францішак.
 

26 снежня 2020, 13:02