Ініцыятыўная група біблейскага праекта Ініцыятыўная група біблейскага праекта 

Францішак запісаў відэазварот да моладзі

Пантыфік запісаў відэа з падзякай маладым людзям з Салезіянскага ўніверсітэцкага інстытута (Iusve) у Венецыі і Cube Radio, якое дзейнічае пры ім, за перадкалядную біблейскую ініцыятыву.

“Адвэнтавае падарожжа” будзе суправаджацца і натхняцца Божым словам чарговай нядзелі і тэкстам энцыклікі Laudato si'. Францішак заклікаў маладых людзей залучаць сваіх аднагодак і карыстальнікаў інтэрнэта ў падрыхтоўку да Божага Нараджэння, распаўсюджваючы Слова Божае і запрашаючы клапаціцца пра планету.

26 лістапада 2020, 13:48