Францішак падпісвае энцыкліку Fratelli tutti Францішак падпісвае энцыкліку Fratelli tutti 

Францішак падпісаў сваю трэцюю энцыкліку: хутка публікацыя

3 кастрычніка 2020 г. Папа падпісаў новую энцыкліку аб братэрстве і грамадскім сяброўстве пад назвай “Fratelli tutti” (Усе браты). Ён зрабіў гэта на радзіме свайго нябеснага апекуна – у Асізі.

У сувязі з надзвычайнай эпідэміялагічнай сітуацыяй візіт прайшоў у прыватнай форме. Пантыфік узначаліў св. Імшу ля магілы св. Францішка. На цэлебрацыі прысутнічалі толькі некалькі братоў-францішканаў, не было прадугледжана прысутнасць вернікаў. Адразу пасля літургіі на алтары капліцы адбылося падпісанне дакумента. Затым Папа вернуўся ў Ватыкан.

Гэта трэцяя энцыкліка Францішка пасля “Lumen fidei” (2013) і “Laudato si’” (2015). Тэкст будзе абнародаваны 4 кастрычніка.
 

03 кастрычніка 2020, 12:45