Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец занепакоены напружанасцю ва ўсходнім Міжземнамор’і

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 30 жніўня 2020 г. прайшла ў Ватыкане, Пантыфік заклікаў да мірнага вырашэня напружанасці паміж Грэцыяй і Турцыяй.

Францішак заўважыў, што з заклапочанасцю сочыць “за напружанасцю ва ўсходнім Міжземнамор’і, ахопленым шматлікімі ачагамі нестабільнасці”.

“Заклікаю да канструктыўнага дыялогу і павагі да міжнароднага права для вырашэння канфліктаў, якія пагражаюць міру народаў у гэтым рэгіёне”, - сказаў Святы Айцец.

 

30 жніўня 2020, 13:10