Пошук

Vatican News
Сабор св. Сафіі ў Стамбуле. Ілюстрацыйнае фота Сабор св. Сафіі ў Стамбуле. Ілюстрацыйнае фота 

Папа засмучаны сітуацыяй вакол сабора св. Сафіі ў Стамбуле

Падчас сустрэчы ў вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 12 ліпеня 2020 г. прайшла ў Ватыкане, Пантыфік пракаментаваў рашэнне аб змене статуса сабора св. Сафіі ў Стамбуле.

Папа нагадаў, што ў другую нядзелю ліпеня адзначаецца Міжнародны дзень мора. Ён прывітаў усіх работнікаў марской сферы, асабліва тых, хто знаходзіцца далёка ад сваіх блізкіх і сваёй краіны.

“Мора скіроўвае мае думкі далёка, у Стамбул. Я думаю пра сабор св. Сафіі і я вельмі засмучаны”, - сказаў Францішак.

10 ліпеня 2020 г. Дзяржсавет Турцыі адмяніў рашэнне ўрада краіны ад 1934 г. аб змене статуса сабора св. Сафіі ў Стамбуле – тады ён з мячэці ператварыўся ў музей. Такім чынам цяпер ён зноў будзе выкарыстоўвацца як мусульманскі храм.

Сабор св. Сафіі быў пабудаваны ў 537 г. На працягу дзевяці стагоддзяў ён лічыўся адным з самых вялікіх храмаў у свеце, а пасля заваявання горада туркамі стаў галоўнай мячэццю асманскай дзяржавы. У 1934 г.  атрымаў статус музея, а ў 1985 г. быў прызнаны помнікам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
 

12 ліпеня 2020, 12:35