Vatican News

Святы Айцец: Ян Павел ІІ заступаецца з неба за Божы народ

Далучыцца да онлайн-малітвы ў 100-годдзя дня нараджэння св. Яна Паўла ІІ, - заклікаў Папа, вітаючы вернікаў пасля малітвы “Уладарка Неба”, якая 17 мая 2020 г. прайшла ў Ватыкане.

“Заўтра будзе адзначацца 100-годзе з дня нараджэння св. Яна Паўла ІІ, які прыйшоў на свет у Вадавіцах, у Польшчы. Мы памятаем пра яго з моцнай любоўю і вялікай удзячнасцю”, - сказаў Пантыфік.

Францішак прыгадаў, што 18 мая, у 7.00 па сярэднееўрапейскім часе, ён будзе цэлебраваць св. Імшу пры алтары на грабніцы Папы. Літургія будзе трансліравацца ў прамым эфіры ватыканскімі СМІ. “Няхай ён з нябёсаў працягвае заступацца да Божы народ і мір у свеце”, - дадаў Святы Айцец.

Ян Павел ІІ нарадзіўся 18 мая 1920 г. у сям’і Эміліі і Караля Вайтылаў. Яго пантыфікат працягваўся з 1978 па 2005 г. Беатыфікацыя Папы адбылася 1 мая 2011 г., а кананізацыя – 27 красавіка 2014 г.
 

17 мая 2020, 11:59