06122013_095527_sensus_fidei.jpg

Святы Айцец ухваліў беатыфікацыйныя дэкрэты

6 мая 2020 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі кардынала Анджэла Бэчу, прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі, падчас якой дазволіў абнародаваць дэкрэты па беатыфікацыйных справах.

Дакументы тычацца прызнання гераічнасці цнотаў пяці асоб: кс. Франчэска Каруза, святара архідыяцэзіі Катандзара-Скілачэ ў Італіі, які памёр 18 кастрычніка 1951 г.; кс. Кармэла Дэ Пальма, святара італьянскай архідыяцэзіі Бары-Бітонта, памерлага 24 жніўня 1961 г.; а. Франсіска Барэнчэгурэна Мантагута з Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля, які памёр у іспанскай Гранадзе 7 кастрычніка 1957 г.; свецкай верніцы з Іспаніі Марыі дэ ла Кансэпсіён Барэчэгурэн, якая памерла 13 мая 1927 г.; свецкага верніка з Італіі Матэа Фарына, памерлага 24 красавіка 2009 г.

У асобным паведамленні Кангрэгацыя па справах кананізацыі паінфармавала, што ў сувязі з цяжкай эпідэміялагічнай сітуацыяй і неабходнымі ў гэтай сувязі мерамі, па просьбе зацікаўленых дыяцэзій, беатыфікацыі, запланаваныя на бліжэйшыя месяцы, пераносяцца на больш позні тэрмін.

06 мая 2020, 13:16